Шчаслівыя разам. 15 мая — Міжнародны дзень сям’і

Для Дзмітрыя і Наталлі Белых самае вялікае шчасце – іх маленькая прынцэса Валерыя.

Яны такія розныя і такія аднолькавыя! Розныя па колькасці членаў сям’і і ладзе жыцця, па традыцыях і адносінах. І вельмі падобныя той няўлоўнай сувяззю паміж дзецьмі і дарослымі, любоўю, жаданнем спяшацца ў родны дом на заўсёды чаканую сустрэчу з самымі блізкімі і дарагімі людзьмі.

З якім шчымлівым усведамленнем, што цяпер яны не проста жаніх і нявеста, а сям’я, выходзяць з загса маладажоны… Абвяшчае пра сваё з’яўленне моцным крыкам нованароджанае дзіця, і бацькі, якія ледзь апрытомнелі ад шчасця і радасці, спяшаюцца за пасведчаннем аб нараджэнні – сям’я пабольшала, а, значыць, быць працягу роду, ды не аднаго, а двух! Потым у дзяцей нараджаюцца свае дзеці – чыесьці ўнукі і праўнукі. І гэта бясконцае кола, непарыўная сувязь пакаленняў. Паспрабуйце аспрэчыць той факт, што сям’я — сапраўднае багацце. Яе не заменіш ні грашыма, нават вялікімі, ні гучнай кар’ерай, ні самымі адданымі і вернымі сябрамі. Моцнай з’яўляецца тая сям’я, дзе правіць баль не літара “я”, а займеннік “мы”, дзе сумесныя планы і мары, дзе разам у тысячы разоў лепш, чым асобна. Стварыць сям’ю, здавалася б, так проста, для гэтага іншы раз дастаткова закахацца. Але каб яе захаваць, трэба навучыцца дараваць, разумець, цярпець. Затое, як гучыць: “У мяне цудоўная сям’я. І мы шчаслівыя разам!”.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

У ляхавічанкі Людмілы Болтуць трое любімых мужчын: муж Аляксандр і сыночкі Арцём і Максім.

Таццяна Фёдарава прывучае сваю дачушку Міраславу з маленства да гульні ў шахматы. Дапамагае ёй хросны дачушкі Арцём Вітко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *