Факт-экспрэс-навіны


• СПОРАЎСКІЯ ЖАРТЫ-2010. Сёння і заўтра ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна праходзяць заключныя мерапрыемствы ІV абласнога свята народнага гумару «Спораўскія жарты -2010».
• СВЯТА ВЁСКІ. Дырэктар раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры Соф’я Марчык паведаміла, што 18 ліпеня свята вёскі пройдзе ў аграгарадку Дараўскім. Супрацоўнікі мясцовага СДК і народная эстрадная студыя «Экспрэс» ГДК ААТ «Ляхавіцкі райаграсервіс» падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і гасцей цікавую святочную праграму, якая пачнецца ў 16 гадзін.
• У СТРОЙ! З 14 па 30 ліпеня ў межах летняга прызыву ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні на тэрміновую службу будзе прызвана каля 10 тысяч прызыўнікоў, яшчэ 2 тысячы плануецца прызваць на службу ў рэзерве.
• ВЯСКОВЫЯ РАЗБОРКІ. Вечарам 12 ліпеня ў вёсцы Куршынавічы ў гаспадарчай пабудове на ўласным падвор’і знойдзены труп непрацуючай мясцовай жыхаркі. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, кровазліцця ў галаўны мозг. Па падазрэнні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі смерць, затрыманы аднавясцовец пацярпелай 1961 г.н. Узбуджана крымінальная справа.
• СЯМ’Я БЕЗ НАСІЛЛЯ. Начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў нагадаў, што ў райаддзеле ўнутраных спраў пастаянна працуе «прамая лінія» па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 2-12-02, 2-48-37 ці мабільным 827-44-66 любы грамадзянін можа паведаміць інфармацыю пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *