Зялёны ўраджай. У Ляхавіцкім раёне працягваецца касавіца

Кармы рыхтаваць трэба незалежна ад надвор’я, і чым раней і хутчэй, тым лепш. СВК “Шлях новы” першым у раёне распачаў касавіцу, ужо закладзена 1026 тон сенажу. У сельгаскааператыве скошана 403 гектары травастою, убрана 170. Пад кантролем – якасць работ.

Пакуль што пробныя 5 тон свежаскошанай зялёнай масы запрэсавалі ў рулоны, абцягнулі плёнкай у райаграсэрвісе. Па новых тэхналогіях тут плануюць нарыхтаваць пераважную колькасць кармоў. Прычым, сёлета райаграсэрвіс арганізаваў і 2 механізаваныя атрады на дапамогу іншым сельгаспрадпрыемствам.

Важны і яшчэ адзін аспект – падрыхтоўка да касьбы. Гэта азначае, што ў парадку павінны быць сянажна-сіласныя траншэі, сенасховішчы, у наяўнасці – прыборы для вымярэння вільготнасці корму і тэмпературы, кансерванты і іншае. Са 109 траншэй сёння падрыхтаваны пакуль 26, з 36 сенасховішчаў — 24.

Па словах галоўнага агранома райсельгасхарчу Мікалая Каплынова, многія сельгаспрадпрыемствы не спяшаюцца ўключацца ў работу. Летась быў не самы лепшы прыклад: кармоў нарыхтавалі недастаткова, вялікая частка іх не адпавядала патрабаванням якасці, у тым ліку з-за зацягнутых уборачных работ. Асабліва трэба спяшацца тым гаспадаркам, у якіх вялікая плошча сенажаці для першага ўкосу, і тым, у каго слабы машынна-трактарны парк, у прыватнасці, СВК “Ліпнянка”, “Тальмінавічы”, “Востраў-Агра”.

У раёне скошана першая тысяча гектараў травастою, палова ўбрана.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *