Хуткая і небяспечная


15 ліпеня падраздзяленні РАНС выехалі на тушэнне пажару ў жылым доме ў вёсцы Крывошын: у аднапавярховы драўляны будынак, абкладзены цэглай, падчас непагадзі ўдарыла маланка. Агонь пашкодзіў дах дома.
Літаральна некалькі парад, як паводзіць сябе, калі пачалася навальніца.
Перад навальніцай, перш за ўсё, неабходна за-крыць вокны, дзверы, дымаходы. Вілкі шнуроў радыёпрыёмнікаў і іншых бытавых прыбораў трэба дастаць з разетак электрасілкавання. Антэны радыё-прыёмнікаў павінны быць заземлены. Тэлевізійны кабель адключыце ад тэлевізараў.
Падчас навальніцы не размаўляйце па тэлефоне, не трымайце ў руках металічныя прадметы. Непажадана знаходзіцца паблізу вокнаў, печаў, выключальнікаў і разетак.
Небяспечна хавацца пад адзінокімі дрэвамі, у лесе – пад высокімі дрэвамі. Майце на ўвазе, што ў густым лесе маланка рэдка б’е ў бярозу ці клён, а часцей паражае дуб, таполю, сасну ці елку.
Не рэкамендуецца таксама хавацца ў стагах, скірдах, хлявах, якія стаяць асобна, тым больш – на ўзвышку. Металічныя прадметы (рыдлёўкі, косы і г.д.) неабходна пакласці падалей ад сябе.
Захоўваючы вышэйпералічаныя рэкамендацыі, вы можаце засцерагчы ад небяспекі сваё жыллё, сябе і сваю сям’ю.
Таццяна СВІНАБУРКА, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *