На дарозе дзеці

Найбольш актуальнай задачай для супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі падчас летніх школьных канікул становіцца недапушчэнне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Аналіз аварыйнасці сведчыць: штогадова ў маі-чэрвені павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў. Гэта абумоўлена павелічэннем колькасці перавозак непаўналетніх у месцы адпачынку і аздараўлення. Незахаванне пры гэтым элементарных мер бяспекі можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Толькі за 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 18 ДТЗ, у выніку якіх двое дзяцей загінулі і 16 былі траўмаваны.

У кожным чацвёртым аварыйным выпадку вінаваты самі рабяты. Сярод асноўных парушэнняў ПДР непаўналетнімі — раптоўны выхад на праезную частку і пераход дарогі ў неўстаноўленых месцах.

ДТЗ з удзелам дзяцей вымушаюць задумацца пра многае. Але, у першую чаргу, гэта пытанне да бацькоў: як добра ваша дзіця ведае правілы дарожнага руху, наколькі дакладна іх выконвае? Як сведчыць практыка, у многіх выпадках веданне ПДР застаецца толькі тэорыяй, на практыцы ж рабяты і іх бацькі нярэдка грэбуюць правіламі.

Дарослым неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на навучанне дзяцей дарожнай грамаце, уменню арыентавацца ў розных дарожных сітуацыях, прычым, замацаваць тэарэтычныя веды на практыцы.

Элементарныя правілы, якія трэба нагадаць усім дзецям: не спяшацца пры пераходзе дарогі, рабіць гэта ўважліва і асцярожна; пераходзіць дарогу толькі ў месцах, пазначаных знакам “Пешаходны пераход” і толькі на зялёнае святло светлафора.

Далучайце дзіця да ўдзелу ў вашых назіраннях за дарожнай абстаноўкай: паказвайце машыны, якія рыхтуюцца паварочваць, едуць з вялікай скорасцю і іншае. Не выходзьце з дзіцем з-за машыны, кустоў, дрэў, не агледзеўшы папярэдне дарогу. Гэта тыповая памылка, якую нельга дазваляць сабе, каб пасля яе не паўтаралі дзеці. Не дазваляйце дзецям гуляць паблізу дарогі і на праезнай частцы.

З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 30 мая на тэрыторыі Брэсцкай вобласці будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “На дарозе дзеці – мы за іх у адказе!”.

Юрый МАЛЕВІЧ,

начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *