В Ляховичском районе призывная кампания подходит к своему логическому завершению

Першым месцам службы для гэтых юнакоў стануць вайсковыя часці Ляхавіцкага раёна.

Падчас сёлетняга вясенняга прызыву 40 нашых землякоў папоўняць армейскія рады, 2 юнакі будуць прызваны на службу ў рэзерве. Прызыўная кампанія, якая стартавала яшчэ ў лютым, зараз падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння: закончыла работу медыцынская камісія, прайшоў планавы адбор прадстаўнікамі воінскіх часцей і пачалася адпраўка навабранцаў да месца службы. 8 мая павесткі будучым абаронцам Айчыны былі ўручаны падчас мітынгу на плошчы Перамогі.

Па словах начальніка групы прызыву Ляхавіцкага райваенкамата Аляксандра Байчыка, тэрміновую ваенную службу ляхавічане будуць несці ў Мінску, Брэсце, Слоніме і Ляхавіцкім раёне.

15 мая першыя 9 прызыўнікоў – будучыя дэсантнікі – адпраўлены ў вайсковую часць Брэста. Наперадзе ў юнакоў курс маладога байца і армейская служба.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *