Нясмачна есці… Сёлета Ляхавіцкі райЦГіЭ праверыў 71 аб’ект харчовага гандлю і грамадскага харчавання

Сёлета райЦГіЭ праверыў 71 аб’ект харчовага гандлю і грамадскага харчавання (у тым ліку 34 аб’екты Ляхавіцкага райпо). Парушэнні санітарных нормаў і правілаў выяўлены на 67 (56 аб’ектах гандлю і 11 – грамадскага харчавання), у тым ліку ў 32 кропках Ляхавіцкага райпо.

Парушэнні ўмоў рэалізацыі харчовых прадуктаў выяўлены па ўсіх правераных адрасах (адсутнічаюць умовы для захоўвання асабістай гігіены; недастаткова спецыялізаванага прамысловага інвентару для мыцця і ўборкі; пры раскрыцці ўпакоўкі харчовай прадукцыі на этыкетцы не ўказваецца дата і час раскрыцця; адсутнічаюць умовы для фасоўкі кандытарскіх вырабаў, на фасаваных прадуктах няма даных аб якасці і бяспечнасці прадукцыі, маркіроўкі; парушаюцца нормы складавання, таварнае суседства, умовы захавання фруктаў; выкладка харчовай прадукцыі ажыццяўляецца без латкоў; адсутнічаюць тэрмометры ў памяшканнях і ў халадзільным абсталяванні для кантролю тэмпературнага рэжыму, падтаварнікі). У 29,8 працэнта гандлёвых кропак адзначаны нездавальняючы санітарны стан тэрыторый, памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання.

Не выконваецца праграма вытворчага кантролю, у тым ліку лабараторнага, несвоечасова праводзіцца карэкціроўка праграм (13,4 працэнта).

Адзначаны выпадкі рэалізацыі харчовай прадукцыі з сышоўшым тэрмінам годнасці, парушэння тэмпературнага рэжыму захоўвання харчовых прадуктаў, адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспечнасць рэалізуемай прадукцыі, несвоечасовага праходжання медыцынскіх аглядаў і гігіенічнага навучання.

Па фактах выяўленых парушэнняў спецыялісты цэнтра выконваюць усе паўнамоцтвы, прадастаўленыя заканадаўствам (вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, па выніках праверак выдаюцца прадпісанні аб забароне рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, аб спыненні эксплуатацыі аб’ектаў, прадпісанні і рэкамендацыі аб ухіленні выяўленых парушэнняў).

На працягу года неаднаразова выяўляліся парушэнні як на аб’ектах Ляхавіцкага райпо (магазіны “Мясная лаўка”, “Радуга”, харчовыя магазіны № 1, № 2, “Шчара”, “Надзея”, “Ласунак”, “Родны кут”, кафэ “Алеся”, “Піцэрыя”, буфеты райбальніцы, райвыканкама, кафетэрый “Радуга”, рэстаран “Ластаўка”, бар “Мара”), так і на аб’ектах прыватнай формы ўласнасці (магазіны “Івушка”, “Стаціца”, “Фартуна” “ЕВ-Фартуна”, “Дабраном”, “Кірмаш”, “Усходні”, “Медэя”, “Юлія”, “Леон”, павільён “Смак”, кафэ “Калі-ласка”).

Віталій ЦІХАНАЎ,

галоўны ўрач райЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *