Праўнукі пра прадзедаў. «ЛВ» аб’яўляе конкурс

Напярэдадні знамянальнай падзеі – 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў – “Ляхавіцкі веснік” і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама аб’яўляюць конкурс сачыненняў “Праўнукі пра прадзедаў”.

Запрашаем да ўдзелу ў творчым конкурсе школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў, усіх, каму неабыякава тэма Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамогі, хто хоча падзяліцца з землякамі сваімі думкамі і разважаннямі, расказаць пра родных, суседзяў, знаёмых і незнаёмых герояў вайны і яе сведкаў.

Творчыя работы ў рэдакцыі “ЛВ” чакаем да 20 чэрвеня ўключна (у тым ліку па пошце і па электроннай пошце). Лепшыя сачыненні будуць абавязкова надрукаваны  на старонках “ЛВ”.

2 thoughts on “Праўнукі пра прадзедаў. «ЛВ» аб’яўляе конкурс

  • 01/06/2014 в 17:45
    Permalink

    Скажите можно ли присылать стихотворения на эту тему ?

  • 02/06/2014 в 09:00
    Permalink

    Можно, только собственного сочинения. Но, может быть, Вам удобнее будет передать свои мысли и эмоции в прозе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *