Цудоўнае наша ўсё! Дзеткі — нашы кветкі /фота/

Дзіцячы свет сонечны і шчыры. Яны, гарэзы, – наша ўсё, і не любіць іх немагчыма.

Шэравокія, каравокія і з сінімі, як васількі, вачанятамі – даверлівымі і надзвычай цікаўнымі.

Непасрэдныя і шчырыя.

Замілавальныя і здольныя абяззброіць усяго толькі ўсмешкай.

Бязмежна любімыя.

Яны – сэнс нашага жыцця, яго галоўныя героі, цэнтр увагі, вакол якога круцяцца будні і святы дарослых.

Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, кожны пяты жыхар краіны непаўналетні: у Беларусі на 1 студзеня бягучага года пражывала 1761 тысяча дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

1 чэрвеня ў многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Цудоўнае і радаснае свята. Але, дарэчы, зусім не абавязкова чакаць яго, каб яшчэ раз сказаць сыночку і дачушцы, што яны самыя дарагія і важныя для вас людзі.

Фота Сяргея  ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *