У апошні дзень вясны на Ляхавіччыне прайшлі ўрачыстыя лінейкі /фота/

Выпускнікі Альхоўскай СШ з класным кіраўніком Аленай Смаршчок і дырэктарам Анжэлай Яварчук

Кветкі, шчырыя ўсмешкі, хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты ў строгіх касцюмах і прыгожых сукенках, традыцыйнай школьнай форме запоўнілі вуліцы райцэнтра і вёсак у мінулую суботу. Школы былі ў прадчуванні апошняга званка. Пажаданні добрага шляху выпускнікам гучалі ад кіраўніцтва раёна, школ, настаўнікаў, бацькоў, першакласнікаў. Былі ўзнагароды, граматы, падарункі — як і належыць на свяце. Пранікнёна гучалі словы выпускнікоў. А потым па традыцыі на апошняй для іх — 211 адзінаццацікласнікаў і часткова дзевяцікласнікаў — школьнай лінейцы звінеў развітальны званок.

Надзвычай хвалюючым, запамінальным і ўрачыстым стала свята апошняга званка і для 39 рабят і 22 настаўнікаў Альхоўскай сярэдняй школы. Апошняга ў літаральным сэнсе гэтага слова не толькі для сёлетніх 15 выпускнікаў (7 адзінаццацікласнікаў і 8 дзевяцікласнікаў), але і для ўсёй навучальнай установы з 67-гадовай біяграфіяй. У сувязі з аптымізацыяй з 1 верасня 2014 года на адукацыйнай прасторы Ляхавіччыны яе ўжо не будзе. Гэта ўносіла нотку суму. Але ж свята ёсць свята. Поспехаў, удачы, натхнення і ўпэўненасці ў сваіх сілах хлопчыкам і дзяўчынкам пажадала дырэктар школы Анжэла Яварчук. Віншавалі рабят начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Маляр, настаўнікі, вучні малодшых класаў, бацькі.

Па традыцыі перад пачаткам летніх канікулаў сваю фірменную дабрачынную акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч!” праводзяць ААТ “Белаграпрамбанк”, Міністэрства адукацыі, асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”. Як расказала начальнік РКЦ № 3 ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Ляхавічы Ірына Жыховіч, 118 хлопчыкаў і дзяўчынак з вясковых школ Ляхавіччыны атрымалі ў падарунак футбольныя мячы. Лета абяцае быць спартыўным. У выпускнікоў – гарачая пара экзаменаў, далей — выпускны, тэсціраванне, паступленне ў ВНУ і ССНУ. Поспехаў вам і спраўджаных мар, выпускнікі! А астатнім школьнікам – цудоўных і запамінальных канікулаў.

Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара і Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Развітальны званок у Альхоўскай СШ

Свята апошняга званка ў СШ №2 г. Ляхавічы

Юная змена СШ №2 г.Ляхавічы

Апошні званок у СШ №2

Ідуць выпускнікі СШ №2 г.Ляхавічы

Мы- выпускнікі-2014 года!СШ №2 г.Ляхавічы

Выпускнікі СШ №2 г.Ляхавічы

One thought on “У апошні дзень вясны на Ляхавіччыне прайшлі ўрачыстыя лінейкі /фота/

  • 03/06/2014 в 21:03
    Permalink

    В первой школе мне очень понравился флэшмоб на линейке. Да и в гимназии вальс очень красиво выпускники станцевали) В контакте видиоролики размещены и собрали много лайков)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *