Не дайце сябе падмануць

Даверлівасцю пажылых грамадзян карыстаюцца ў злачынных мэтах несумленныя асобы.

Пад выглядам продажу тавараў народнага спажывання, аказання паслуг, варажбы, збору грошай на розныя мэты і іх абмену, прадстаўляючыся работнікамі сацыяльных або камунальных службаў, дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, злачынцы пранікаюць у дамы пажылых грамадзян, дзе, карыстаючыся даверлівасцю, учыняюць крадзяжы.

Так, 2 мая ў г. Наваполацк у кватэру да пенсіянеркі пад выглядам работніц газазабяспечваючай арганізацыі праніклі дзве невядомыя жанчыны. Пасля таго, як яны пайшлі, выявілася прапажа сейфа з грашыма на суму 7000 долараў ЗША, 7 млн. беларускіх рублёў і дакументамі.

6 мая ў в. Паўлаўка Ельскага раёна Гомельскай вобласці ў дом да пенсіянеркі пад выглядам продажу тавараў увайшлі дзве жанчыны. Прапалі 2 млн. беларускіх рублёў.

7 мая ў в. Коўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці ў дом да пенсіянеркі зазірнулі тры “прадаўшчыцы”, пасля ”візіту” якіх выявілася прапажа 4800 долараў ЗША і 6 млн. беларускіх рублёў.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў і не стаць ахвярамі зладзеяў, пры з’яўленні незнаёмых грамадзян не ўступайце з імі ў размову, не пускайце ў двор дома, у дом. Неадкладна паведамляйце пра такія факты ў РАУС па тэлефонах: 2-11-70, 2-48-37, 2-12-02, 8-029-827-44-66 або па тэл. 102. Калі такія грамадзяне рухаюцца на аўтатранспарце, запішыце рэгістрацыйны знак.

Віталій ДАВІДОЎСКІ,

старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *