Па-над Ясельдай-ракой


А назвалі яго “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”. Запрашэнне на ўдзел атрымалі народны ансамбль народнай музыкі і песні “Крыніца” і “Народныя музыкі”. Прычым, ім выпала самая пачэсная місія. Ляхавіцкія самадзейныя артысты адкрывалі свята-конкурс, а пасля і закрывалі яго песняй Эдуарда Сіліцкага “Грай, гармонік!”. З аўтарскімі прыпеўкамі выступалі Ірына Войцік і Валянціна Гоўша з вёскі Востраў, за што і атрымалі дыплом фестывалю. Канцэрт перад працаўнікамі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Піншчыны дала “Крыніца”.
Сярод шматгалосся самадзейных артыстаў Брэстчыны чуліся над рэчкай Ясельдай і ляхавіцкія спевы…
Людміла ЛАМАКА,
дырэктар ГДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *