А ў нас Тройца! У аграгарадку Дарава адбудзецца раённае народнае свята

У нядзелю, 8 чэрвеня, на беразе Шчары ў аграгарадку Дарава адбудзецца раённае народнае свята “Тройца”.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, акрамя ўласна абрадавага дзеяння “Тройца”, у праграме свята – канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці раёна, народныя гульні і танцы, выстава страў беларускай нацыянальнай кухні. Запланаваны і семінар-практыкум для работнікаў устаноў культуры на тэму “Стварэнне рэгіянальных брэндаў традыцыйнай культуры”.

Пачатак свята ў 14 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *