Верым у вашу шчаслівую будучыню!

ДАРАГІЯ ВЫПУСКНІКІ!

Сёння ў вас асаблівы, знакавы дзень – дзень развітання са школай, якая дала першыя ўрокі жыцця, навучыла пераадольваць цяжкасці, падарыла сапраўдных сяброў.

Наперадзе ў вас доўгая дарога да жыццёвых і прафесійных вяршыняў, вышыня якіх залежыць ад вашай ініцыятыўнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, жадання ісці наперад.

Хтосьці ўжо абраў свой шлях, камусьці яшчэ трэба вызначыцца з выбарам прафесіі. Вам, маладым, поўным сіл, энергіі і вялікіх планаў на будучыню, неабходна памятаць, што толькі стараннем і працай можна дасягнуць пастаўленай мэты.

Спадзяёмся, што ў дарослым жыцці вы захаваеце ўсё добрае і светлае, чаму вучылі вас бацькі і настаўнікі, будзеце паспяховымі і праславіце родны край творчымі і прафесійнымі дасягненнямі.

Няхай светлай будзе ваша жыццёвая дарога, а кожны дзень прыносіць плён і станоўчыя эмоцыі.

Мы верым у вас, у вашу шчаслівую будучыню!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                               РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *