Заўсёды гатовы! Усіх работнікаў аховы здароўя Ляхавіччыны віншуем з прафесійным святам

Фельчары выязной брыгады Аляксандр Чайкоўскі (на пярэднім плане) і Марыя Пацко, старшы фельчар аддзялення Галіна Маневіч, аператар па прыёме выклікаў Тамара Ляшкевіч і вадзіцель Уладзімір Савінец.

У святы і будні, у любы час сутак і пры любым надвор’і яны гатовы прыйсці на дапамогу. Іх прафесіяналізм, здольнасць хутка прымаць рашэнне, спагадлівасць і добразычлівасць цэняцца надзвычай дорага: эквівалентам іх вымярэння становяцца чыёсьці здароўе, а часам і жыццё.

Работнікі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі разам з калегамі-медыкамі ў нядзелю  будуць прымаць віншаванні з прафесійным святам. Дзяжурная змена – на працоўным месцы ў штодзённых клопатах пра наша здароўе.

Ад усіх удзячных землякоў – са святам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *