Такое лета. Запрашаем у Ляхавічы ў гарадскі парк

14 чэрвеня ў 19 гадзін гарадскі парк па вуліцы Дзесюкевіча запрашае жыхароў і гасцей горада на танцавальна-забаўляльную праграму для моладзі “Лета – гэта крута”.

У праграме: выступленне народнага ансамбля народнай песні “Млечны шлях” (г. Нясвіж), конкурсы, гульні, прызы і добры настрой.

Працуюць гандлёвыя рады і атракцыёны.

15 чэрвеня ў 15 гадзін у парку пачнецца тэатралізавана-гульнёвая праграма “Вось яно, якое наша лета” для дзяцей і іх бацькоў. У праграме: выступленне ўзорнага ансамбля народнай песні “Спадчына”; конкурсы, гульні, прызы.

Працуюць гандлёвыя рады і атракцыёны.

ГАРАДСКІ ДОМ КУЛЬТУРЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *