Ляхавічы: пераходзім на «лічбу»

Беларусь пераходзіць на лічбавае эфірнае тэлевізійнае і радыёвяшчанне. На змену аналагаваму сігналу прыйдуць новая якасць і шырокія магчымасці. Але да гэтага трэба падрыхтавацца: калі ў тэлевізары няма тэхнічнай магчымасці прыёму лічбавага сігналу – набыць спецыяльную прыстаўку.

Дарэчы, у ляхавічан засталося зусім няшмат часу, каб падрыхтавацца да гэтай падзеі. З 10 ліпеня аналагавае вяшчанне спыняецца на радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Баранавічах, у верасні поўнасцю пяройдзе на “лічбу” перадаючая станцыя ў Слоніме.

Між іншым, з сакавіка прыхільнікі праграмы “Ляхавіцкае раённае радыё” ўжо маюць магчымасць слухаць перадачы на FM-хвалях на частаце Першага нацыянальнага канала 106,5 МГц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *