Два колеса- это ответственно. Летом в Ляховичах популярность двухколесных транспортных средств значительно возрастает

Летам папулярнасць двухколых транспартных сродкаў (веласіпедаў, мапедаў, матацыклаў) значна ўзрастае. Адпаведна, павялічваецца і колькасць ДТЗ з іх удзелам. З пачатку года такіх аварый на дарогах Брэстчыны зарэгістравана ўжо 40, 34 з якіх – па віне матацыклістаў. Цана незахавання скорасных рэжымаў, кіравання матацыклам у нецвярозым стане, парушэння правілаў манеўравання і абгону – 5 чалавечых жыццяў, яшчэ 36 чалавек былі траўмаваны.

З 20 па 26 чэрвеня на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя “Мотарух – без парушэнняў”. Яе мэта – і надалей захаваць у нашым раёне нулявую сёлета статыстыку аварый з удзелам двухколага транспарту. Дзеля гэтага будуць прымацца ўсе меры для ўзмацнення дысцыпліны на дарозе.

Мапед ці матацыкл ёсць у многіх жыхароў раёна. А вось ці ва ўсіх ёсць вадзіцельскае пасведчанне, і ці кожны транспартны сродак зарэгістраваны ў МРЭА? Між тым, не ўсё так складана, як здаецца. Пры наяўнасці любога вадзіцельскага пасведчання катэгорыя “АМ” (на права кіравання мапедам) адкрываецца аўтаматычна, а катэгорыі “А1” (на права кіравання матацыклам з аб’ёмам рухавіка не больш як 125 см3 і магутнасцю не больш за 11 кілават) і “А” (на права кіравання матацыклам з аб’ёмам рухавіка звыш 125 см3) – пасля здачы ваджэння. Пры гэтым папярэдняе навучанне ў аўташколе неабавязковае, а экзамены можна здаць пасля самастойнай падрыхтоўкі (колькасць спроб здачы па новых правілах не абмежавана). Атрымаць катэгорыю “А” можна з 18 гадоў, “АМ” і “А1” – з 16.

***

Па віне веласіпедыстаў у вобласці з пачатку года адбылося 8 ДТЗ, у якіх таксама ёсць загінуўшыя. Прычыны большасці здарэнняў – няведанне элементарных правілаў бяспечных паводзін на дарозе і адсутнасць узаемаветлівасці і ўзаемапавагі паміж удзельнікамі дарожнага руху. Многіх трагедый можна было б пазбегнуць, каб усе веласіпеды былі абсталяваны ліхтарамі белага колеру спераду і чырвонага – ззаду, а веласіпедысты апраналі камізэлькі павышанай бачнасці ці святлоадбівальныя элементы.

Ці ўсе, хто сеў на веласіпед, памятаюць правілы дарожнага руху? Яны, у прыватнасці, прадугледжваюць, што рухацца на веласіпедзе можна па веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочыне, тратуары ці пешаходнай дарожцы, не ствараючы пры гэтым перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Калі ж такі рух немагчымы, дапускаецца перамяшчацца па праезнай частцы ў адзін рад не далей метра ад яе правага краю. Па ходу транспартных сродкаў павінен перамяшчацца і пешаход, што вядзе побач з сабой веласіпед, пазначаны ў цёмны час сутак ці пры недастатковай бачнасці сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбівальнікамі. Перасякаць праезную частку па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен пешшу, веласіпед весці побач. Нельга перавозіць пасажыраў (за выключэннем дзяцей да 7 гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні), рухацца, не трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях. Абавязковае патрабаванне да веласіпедыста – цвярозасць! Дзеці да 14 гадоў могуць ездзіць на веласіпедзе толькі па пешаходных і жылых зонах, тратуарах, да дасягнення гэтага ўзросту выязджаць на дарогу можна толькі ў суправаджэнні дарослых. Гэтыя простыя правілы дапамогуць не рызыкаваць здароўем і жыццём.

Юрый МАЛЕВІЧ,

начальнік АДАІ РАУС.

3 thoughts on “Два колеса- это ответственно. Летом в Ляховичах популярность двухколесных транспортных средств значительно возрастает

  • 25/06/2014 в 23:15
    Permalink

    Как надоели вечерние «концерты» мотоциклистов! С рёвом проносятся по городу, нарушая спокойствие и сон горожан.

  • 02/07/2014 в 19:51
    Permalink

    А мне они совершенно не мешают. Пусть лучше катаются на мотоциклах, чем пьют в парке и стоят возле светофоров с самого утра.

  • 09/07/2014 в 20:37
    Permalink

    Что то зараза, что то зараза(с)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *