Одним словом , «Оптимисты». Разработанный ляховичскими «Оптимистами» проект победил в республиканском конкурсе и на его реализацию выделяются деньги.

Рэспубліканская арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле аднайменнага міжнароднага грамадскага аб’яднання аб’явіла конкурс на лепшы праект на тэму “ Пашырэнне магчымасцяў пажылых людзей у прыняцці рашэнняў па пытаннях іх паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства”. Ляхавіцкіх пенсіянераў гэты конкурс вельмі зацікавіў, яны стварылі ініцыятыўную групу, якую назвалі “Аптымісты”, і пачалі працаваць над сваім варыянтам праекта. Назвалі яго – “Калі не мы, то хто?”. Падчас абмеркавання думкі супалі: даўно хацелася дапамагчы адзінокім састарэлым грамадзянам у вырашэнні некаторых бытавых праблем, навесці парадак на сядзібах. Аднагалосна была вызначана мэта праекта – аказанне дапамогі пажылым адзінокім людзям: падрамантаваць агароджу вакол дома, пераклеіць шпалеры, правесці іншы касметычны рамонт. Сюды ж дабавілі і прапаганду здаровага ладу жыцця, бо самі пераканаліся, што рэгулярныя заняткі фізкультурай і спортам прыбаўляюць моцы.

Распрацаваны праект “Аптымісты” выслалі на разгляд рэспубліканскай камісіі, дзе ён быў прызнаны лепшым і адпраўлены ў камісію міжнароднага Чырвонага Крыжа. А неўзабаве прыйшло паведамленне, што праект ляхавіцкіх “Аптымістаў” перамог, і на яго рэалізацыю выдзяляецца 22 мільёны рублёў! Цяпер ініцыятыўная група распрацоўвае канкрэтныя адрасы добрых спраў, а за выдзеленыя грошы будуць набыты інвентар для рамонтных работ, фарбы, шпалеры і г.д. За гэтыя ж сродкі плануецца арганізаваць экскурсію для пенсіянераў: збіраюцца на возера Свіцязь.

Дык хто ж такія нашы аптымісты? Ініцыятыўную групу ўзначаліла пенсіянерка Валянціна Паўлоўская, яе галоўны памочнік Барыс Макарэвіч, а ўсяго іх сабралася 14 чалавек. Мікалай Міхаленя першым прыступіў да рэалізацыі праекта. Ён з задавальненнем дапамагае людзям: скосіць траву, насячэ дроў – не адмовіць.

Рэспубліканская арганізацыя Чырвонага Крыжа запрасіла ляхавіцкую ініцыятыўную групу “Аптымісты” на фестываль пажылых людзей, які пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка.

Жанна ЛЕШЫК,

старшыня раённай арганізацыі

таварыства Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *