В Ляховичах прошла сессия Совета депутатов

У цэнтры ўвагі другой сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 25 чэрвеня ў вялікай зале Дома Саветаў, было пытанне аб стане работы па прафілактыцы правапарушэнняў і папярэджанні пажараў і гібелі людзей, якая праводзіцца раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з органамі кіравання і самакіравання, іншымі зацікаўленымі службамі.

Як адзначыў у сваім выступленні начальнік РАНС Валерый Равінскі, сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана 16 пажараў, на якіх загінулі 5 чалавек. Асноўная прычына гібелі людзей на пажарах – неасцярожнае абыходжанне з агнём у нецвярозым стане. Гараць збудаванні і з-за парушэння правілаў бяспекі пры эксплуатацыі печаў і электраабсталявання. Начальнік РАНС прааналізаваў пажарна-прафілактычную работу, якая праводзіцца на тэрыторыі раёна.

У спрэчках па дакладзе выступілі старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Буйкевіч, галоўны інжынер КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандр Жук і дырэктар ААТ “ТБЗ Ляхавіцкі” Міхаіл Хаміцэвіч.

На сесіі былі разгледжаны і іншыя пытанні, па кожным з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *