Ляхавічы: дастойна працуюць медыкі

Адданасць справе, выбранай аднойчы і назаўжды, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, прафесіяналізм, які з гадамі толькі расце, дабрыня ў спалучэнні са спагадлівасцю – якасці, што аб’ядноўваюць загадчыцу кабінета функцыянальнай дыягностыкі райбальніцы Таццяну Літвіненка, урача-тэрапеўта аддзялення дзённага знаходжання Кацярыну Куляшову, урача-эндакрынолага Вольгу Барташэвіч. На розных пасадах яны – вартавыя здароўя землякоў. І ставяцца да сваіх прафесійных абавязкаў надзвычай адказна.

Гэтыя абаяльныя і кампетэнтныя жанчыны ў белых халатах дапамагаюць пацыентам паправіць і палепшыць самае галоўнае багацце – здароўе, вяртаюць радасць жыцця. Яны карыстаюцца аўтарытэтам і сярод пацыентаў, і сярод калег. Нядаўна шматгадовая добрасумленная праца кожнай з іх была адзначана ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *