Я балею за футзал

Калі пра сябе вы можаце сказаць тое ж – калі ласка, у гульнявую залу Ляхавіцкай ДЮСШ. 3-4 ліпеня тут адбудзецца цікавейшы, па абяцанні арганізатараў з аматарскай лігі футзала горада Баранавічы, турнір. Нараўне з камандамі з Мінска, Маладзечна, Бабруйска, Баранавіч за “Летні Кубак-2014” будуць змагацца і нашы землякі – футзалісты “Меліяратара” з Ляхавіцкага ПМС. Гульня з іх удзелам, якая пачнецца ў 11 гадзін 3 ліпеня, стане стартавай на турніры. Лепшыя па выніках групавога этапа дружыны працягнуць высвятляць адносіны на наступны дзень сустрэчамі на выбыванне. Этап плэй-оф стартуе 4 ліпеня ў 10 гадзін, а ў 16 гадзін 30 мінут – час фіналу.

“Летні Кубак-2014” па футзале стане нядрэнным дапаўненнем у феерверк святочных мерапрыемстваў.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *