Ляхавічы: дарогамі вызваліцеляў праехалі і прайшлі ўдзельнікі абласнога пяцідзённага аўтапрабегу /фота/

Удзельнікі аўтапрабегу ў Ляхавічах.

Гэтымі дарогамі праехалі і прайшлі ўдзельнікі абласнога пяцідзённага аўтапрабегу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Брэст–Камянец–Пружаны–Бяроза — Івацэвічы — Баранавічы — Ляхавічы — Ганцавічы — Лунінец — Мікашэвічы — Давід-Гарадок — Столін — Пінск — Іванава — Драгічын — Кобрын — Жабінка — Маларыта — Брэст – маршрут, па якім за 5 дзён праехалі на тэматычна аформленых аўтобусах з надпісам “70 гадоў вызвалення” прадстаўнікі абласных арганізацый ветэранаў, ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, абласнога савета ДТСААФ, аблвыканкама. У кожным з 16 раёнаў удзельнікі аўтапрабегу спыняліся каля воінскіх пахаванняў і помнікаў, каб пакланіцца падзігу тых, хто заваяваў свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Кветкі, вянкі ляглі да помніка загінуўшым воінам на плошчы Перамогі ў Ляхавічах. Застылі ў мінуце маўчання прадстаўнікі ветэранскіх і грамадскіх арганізацый Брэстчыны і Ляхавіччыны, моладзь, школьнікі. Гэта толькі некаторыя імгненні ўрачыстага мітынга “Нязгасная памяць пакаленняў” у нашым райцэнтры.

Удзельнікі аўтапрабега на гераічнай ляхавіцкай зямлі спыніліся ля брацкай магілы ў аграгарадку Дарава, дзе таксама прайшоў мітынг-рэквіем.

Завяршылася патрыятычная акцыя 27 чэрвеня – у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *