Тухавічанкам усё па сілах

Лепшыя сандружынніцы раёна

Днямі Камянец прымаў удзельнікаў абласнога спаборніцтва санітарных дружын – 19 каманд з розных куткоў Брэстчыны. Ляхавіцкі раён трэці год запар на спаборніцтвах прадстаўляла сандружына ААТ “Торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі”.

Вопытная каманда Ляхавіцкага ТБЗ пад кіраўніцтвам Наталлі Палуян умела і зладжана аказвала дапамогу ўмоўным пацярпелым у некалькіх ачагах паражэння. Сандружынніцы “спынялі кровацячэнне”, дапамагалі пры “атручэнні”аміякам, хлорам. Нават пры тым, што калегі з іншых раёнаў былі вельмі моцнымі і падрыхтаванымі, наша дружына дастойна выступіла на ўсіх этапах спаборніцтва і заняла 8 агульнакаманднае месца (у 2012 годзе былі на 16, а летась – на 12). У конкурсе насценнага друку прадстаўнікі Ляхавіччыны і наогул сталі лепшымі! Як адзначыла лідар каманды – ёсць стымул для перамогі ў наступным годзе не толькі ў раённых, а і ў абласных спаборніцтвах. Так трымаць!

Дзмітрый НОВІК,

старшы інжынер РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *