Маладыя надзеі

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі – святам мар і натхнення, творчасці і надзей.

Маладосць – гэта час, калі жыццё здаецца бясконцым, а ўсе мары – ажыццяўляльнымі. Вашы актыўнасць і мэтанакіраванасць працуюць на стабільнае сёння і квітнеючае заўтра. На вас з надзеяй глядзяць прадстаўнікі старэйшых пакаленняў.

Мы ганарымся моладдзю, якая актыўна ўдзельнічае ў жыцці роднага краю, шчыра і сумленна працуе ў розных сферах народнай гаспадаркі, паказвае высокія вынікі ў вучобе, навуковай і творчай дзейнасці, у самых прэстыжных спаборніцтвах, фестывалях і конкурсах. Кожны з вас можа рэалізаваць свае здольнасці і таленты, ажыццявіць высакародныя намеры і творчыя памкненні. Гэта гарантавана дзяржавай.

Няхай час маладосці дасць вам зарад станоўчай энергіі, падорыць верных сяброў, а ваша жыццё будзе напоўнена стваральнай працай, святлом пазнання, радасцю творчасці і шчасцем.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *