Недаплаціць падаткі – сабе даражэй


За ІІ квартал 2010 года інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне праверана 9 арганізацый і 18 індывідуальных прадпрымальнікаў. У ходзе планавых праверак устаноўлены парушэнні падатковага заканадаўства, якія пацягнулі даналічэнне ў бюджэт 35,6 мільёна рублёў падаткаў (збораў), пеняў і штрафаў.
Акрамя таго, інспекцыяй пры наяўнасці інфармацыі, згодна якой у дзеяннях суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці бачацца парушэнні заканадаўства, праведзена 11 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак. У выніку складзена 13 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Да парушальнікаў прыменены штрафныя санкцыі на суму 7,25 мільёна рублёў, далічаны падаткі на суму 158 тысяч рублёў, спагнаны кошт арыштаванай маёмасці ў памеры 826 тысяч рублёў. У асноўным выяўлены парушэнні ў парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разлік. Разам з тым, устаноўлены выпадкі транспарціроўкі нафтавага вадкага паліва з парушэннем устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў і факты няпоўнай уплаты індывідуальнымі прадпрымальнікамі сум адзінага падатку.
Інспекцыяй праводзіцца работа па спыненні незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у адносінах парушальнікаў вынесены афіцыйныя папярэджанні. Па адным з правапарушэнняў (ажыццяўленне грамадзянінам дзейнасці па перавозцы пасажыраў без рэгістрацыі ІП) матэрыялы накіраваны ў гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці, у выніку судовага разбіральніцтва на парушальніка накладзены адміністрацыйны штраф у суме 420 тысяч рублёў і звернуты ў даход дзяржавы грашовыя паступленні ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў суме 755 тысяч рублёў.
Анатолій ЖАБІК,
начальнік інспекцыі МПЗ
па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *