ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзем вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў.

Гэта свята – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа.

Словы вялікай удзячнасці і павагі адрасуем ветэранам – людзям, якія ў смяротнай барацьбе з ворагам адстаялі права на жыццё, якія пацярпелі ад наступстваў вайны і адрадзілі Беларусь з руін і попелу. Бяспрыкладны гераізм і найвялікшая мужнасць назаўсёды застануцца ў памяці нашчадкаў.

Працягваючы слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і прадзедаў, беларускі народ з любоўю і клопатам умацоўвае родную Беларусь. Сёння наша краіна – сучасныя прамысловыя прадпрыемствы і развітая сельская гаспадарка, высокатэхналагічныя і даступныя медабслугоўванне і адукацыя, гэта ветлівыя і добразычлівыя людзі, непаўторная прыгажосць роднай прыроды, абноўленыя гарады і вёскі, шчаслівыя сем’і і радасны дзіцячы смех.

Усім, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі, — удзячнасць і слава.

У гэты светлы і радасны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

РАЁННЫ   ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.                                РАЁННЫ   САВЕТ     ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *