Слава за справу. У Ляхавічах устаноўлена раённая Дошка гонару

У Ляхавічах на плошчы Леніна ўстаноўлена раённая Дошка гонару

Адной са знамянальных падзей святкавання Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў у нашым райцэнтры сталі адкрыццё Дошкі гонару раёна і ўзнагароджванне лепшых прадпрыемстваў і працаўнікоў Ляхавіччыны за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. 5 арганізацый і 19 жыхароў раёна ўдастоены гонару быць прадстаўленымі ў «Галерэі славы».

На Дошку гонару Ляхавіцкага раёна занесены:

ВОСТРАЎСКІ ФЕЛЬЧАРСКА-АКУШЭРСКІ ПУНКТ (загадчыца Таццяна Аніскевіч); ТАА “ТРАНСЭЛЕКТРАКАМПЛЕКТ” (дырэктар Генадзій Сакуць); СВК “ЛЯХАВІЦКІ” (старшыня Аляксандр Вітко); СААТ “ЛЯХАВІЦКІ МАЛОЧНЫ ЗАВОД” (дырэктар Вячаслаў Жукоўскі); ДУА “СШ № 2 Г. ЛЯХАВІЧЫ” (дырэктар Святлана Якубоўская);

дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандр МЯДЗВЕЦКІ; начальнік УБП ПМК-13 ААТ «Пінсксаўгасбуд» Міхаіл ШЭЙДА; дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаслаў ЖУКОЎСКІ; кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Уладзімір плюс” Валерый РАДЗЮК; настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі г. Ляхавічы Людміла РАМАНЕНКА; трэнер-выкладчык па дзюдо ДЮСШ Віктар БОГУШ; кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі “Народныя музыкі” Эдуард СІЛІЦКІ; машыніст экскаватара УП «Ляхавіцкае ПМС» Іван КРАЎЧУК; старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр ВІТКО; начальнік сельскагаспадарчага ўчастка № 3 СВК “Шлях новы” Людвіка ПІЛІПЧЫК; аператар машыннага даення СВК “Ляхавіцкі” Галіна КРАСОЎСКАЯ; механізатар ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй ЮРУЦЬ; ляснічы Востраўскага лясніцтва ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Сяргей АМБРАЖЭЙ; начальнік штаба РАУС Андрэй ШАНЕЦ; вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС Аляксандр БЕЛЯНОВІЧ; варшчык кансервавага цэха ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Марыя КУЛАК; сацыяльны работнік ТЦСАН Наталля ЛАШУК; загадчыца Востраўскага ФАПа Таццяна АНІСКЕВІЧ; прадавец фірменнага магазіна “Верас” СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Людміла БУЛАТАЯ.

One thought on “Слава за справу. У Ляхавічах устаноўлена раённая Дошка гонару

  • 19/07/2014 в 11:07
    Permalink

    Электросети наверное не достойны на доску почёта. а когда нет света в доме , то звонят и спрашивают когда будет свет. Короче на доску почёта дожен попасть Маслюк Валерий Иванович,который всю свою жизнь положил на обеспечение бесперебойной подачи электроэнергии потребителям! И ещё хотелось бы сказать,что нужно сделать доску позора. Нужно всем знать людей, позорящих наш город

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *