Пра запалкі і прыклад для пераймання


З даўніх часоў агонь служыць людзям. Іх розум зрабіў яго паўсядзённай крыніцай даброт. Але калі агонь выходзіць з-пад улады чалавека, ён здольны імгненна знішчыць вынікі працы тысяч людзей, прынесці шмат бяды і нават чалавечыя ахвяры.
З пачаткам летніх канікулаў павялічылася колькасць пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём. На жаль, многія бацькі часцяком не ведаюць, чым цэлы дзень займаецца іх дзіця, дзе і з кім праводзіць час.
16 ліпеня ў вёсцы Малышы па вуліцы Цэнтральнай загарэўся хлеў. Агонь знішчыў дах і перакрыцці, пашкодзіў сцены. Папярэдняя прычына ўзгарання – гульня з агнём непаўналетняга сына гаспадыні будынка.
Шаноўныя бацькі! Ляхавіцкі РАНС нагадвае, што вы – самы галоўны прыклад для пераймання для сваіх дзяцей. Строга захоўвайце правілы пажарнай бяспекі і пастаянна тлумачце вашым дзецям, да чаго могуць прывесці гульні з агнём.
А каб падстрахавацца, абараніць свой дом і сям’ю ад нечаканага вогненнага разгулу, ёсць сэнс устанавіць пажарны апавяшчальнік. З пачатку года ў дамах шмат-дзетных сем’яў і адзінока пражываючых грамадзян супрацоўнікі РАНС устанавілі 229 АПА. Гэты маленькі, але надзейны выратавальнік, між іншым, прадаецца ў гандлёвай сетцы нашага раёна.
Таццяна СВІНАБУРКА,
інспектар групы
прапаганды
і навучання РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *