Безопасное лето — каждому ребёнку. С 7 июля на территории Ляховичского района проходит республиканская акция «Безопасное лето»

З 7 ліпеня на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на прафілактыку і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Бяспечнае лета”.

На дарогах Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе здарылася 29 ДТЗ з удзелам дзяцей (на Ляхавіччыне не зарэгістравана), двое з іх загінулі, 27 траўмаваны.

Прычына большасці аварый – грубыя парушэнні правілаў дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі: перавышэнне скораснага рэжыму, парушэнне правілаў абгону, выезд на паласу сустрэчнага руху і іншыя. ПДР забараняюць перавозіць дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнага сядзення, а таксама на заднім сядзенні матацыкла. Забараняецца перавозіць дзяцей на каленях у вадзіцеля, у пасажыра на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля. Аднак кіроўцы часта ігнаруюць патрабаванні, што прад’яўляюцца да перавозкі маленькіх пасажыраў. У большасці ДТЗ дзіця-пасажыр знаходзілася ў аўтатранспартным сродку, вадзіцель якога парушыў ПДР.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *