Школьнікі г.Ляхавічы пра Беларусбанк

Ульяна Шайкоўская, Паліна Шастак і Саша Ханаева.

У чэрвені ЦБП № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк” аб’явіў конкурс сярод школьнікаў на лепшы малюнак на тэму “Фінансавая азбука ад А да Я”. Днямі былі падведзены яго вынікі. Пераможцай конкурсу журы прызнала вучаніцу СШ № 1 Аляксандру Ханаеву і яе малюнак “З Беларусбанкам па жыцці”. Паліна Шастак (СШ №2) з работай “З Беларусбанкам любая мара здзяйсняльная”стала ўладальніцай прыза глядацкіх сімпатый: ёй аддалі найбольш галасоў кліенты ЦБП. Адзначаны актыўны ўдзел у конкурсе Ягора Шпака (гімназія) і Ульяны Шайкоўскай (СШ №1).

Кіраўніцтва ЦБП № 117 і супрацоўнікі аддзела рознічнага бізнесу ўручылі таленавітым рабятам падарункі.

Сяргей САКОВІЧ, начальнік аддзела

рознічнага бізнесу ЦБП №117.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *