Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

У РАУС звярнуўся жыхар вёскі Жарабковічы, які паведаміў пра знікненне маёмасці больш чым на 4 мільёны рублёў з гаспадарчай пабудовы, размешчанай у Ляхавічах. Узбуджана крымінальная справа.

У ноч з 11 на 12 ліпеня ўвагу супрацоўнікаў дэпартамента аховы прыцягнуў нецвярозы жыхар райцэнтра, які зрываў фотаздымкі з адкрытай нядаўна раённай Дошкі гонару. Мужчына 1967 года нараджэння быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС. Нават працверазеўшы, ён не змог растлумачыць прычыны свайго непрыгляднага ўчынку. Матэрыялы для расследавання накіраваны ў РАСК.

12 ліпеня ў райбальніцу паступіла жыхарка Ляхавіцкага раёна 1964 года нараджэння з дыягназам ”атручванне лячэбнымі прэпаратамі, суіцыдальная спроба”. РАУС праводзіць праверку.

Двумя днямі пазней у аператыўна-дзяжурную службу райаддзела паступіла паведамленне ад жыхаркі райцэнтра аб знікненні веласіпеда. Па факце крадзяжу праводзіцца праверка.

Аляксандр ЕРМАКОЎ,

начальнік РАУС.

Незаконнае  “хобі”

Па словах намесніка начальніка райаддзела Следчага камітэта Аляксандра Траяноўскага, у вытворчасці РАСК знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні жыхара Ляхавіцкага раёна. У доме вяскоўца быў выяўлены вялікі арсенал зброі і боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усё знойдзенае знаходзілася ў рабочым стане. Крымінальным “хобі”, як стала вядома следству, мужчына займаўся на працягу некалькіх гадоў на тэрыторыі раёна. Знаходкі “чорны капальнік” захоўваў у тайніках у сваім доме.

Частка 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якой узбуджана справа, прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Зараз падазроны знаходзіцца пад вартай. Расследаванне працягваецца.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *