З малітвай пра здароўе. У Ляхавічах вернікі пакланіліся мошчам Свяціцеля Лукі

Не змяншалася чарга тых, хто хацеў папрасіць у святога Лукі здароўя

З 13 па 18 ліпеня ў храме Узвіжання Крыжа Гасподня было асабліва мнагалюдна. Вернікі, прычым не толькі праваслаўныя, спяшаліся сюды, каб пакланіцца святым мошчам Свяціцеля Лукі, якія былі дастаўлены ў Ляхавічы па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана. Медык па адукацыі, Валянцін Война-Ясянецкі доўгі час лячыў людзей – быў хірургам, абараніў доктарскую дысертацыю. Адначасова актыўна ўдзельнічаў і ў царкоўным жыцці — ішоў да людзей з верай і любоўю, імкнуўся данесці да бліжняга спрадвечныя біблейскія ісціны. Жыццё яго не песцілабываў у ссылках і турмах, прайшоў праз пекла войнаў, страціў зрок, але прадаўжаў лячыць, служыць Богу. У 1996 годзе ён быў далучаны да ліку святых. І сёння праз дзесяцігоддзі пасля таго, як таленавіты і душэўны чалавек пакінуў гэты свет, да яго за дапамогай у лячэнні хвароб, пазбаўленні ад болю з малітвамі спяшаюцца людзі. І па ўсім свеце разносіцца слава пра цудадзейныя выпадкі, калі хвароба адступіла пасля шчырай малітвы да Свяціцеля Лукі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *