Комитет государственного контроля Брестской области информирует

Пытанне для КДК

У першым паўгоддзі ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці паступілі 262 пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб (на 40 працэнтаў менш, чым за такі ж перыяд летась). Найбольшая колькасць традыцыйна – ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў. Сярод раёнаў па колькасці зваротаў лідзіруюць Івацэвіцкі, Пінскі, Баранавіцкі і Лунінецкі. Большасць зваротаў тычыцца пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвых пытанняў, а таксама работы і заработнай платы.

Назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці абгрунтаваных скаргаў грамадзян на дзеянні (бяздзейнасць) службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый розных формаў уласнасці ў працэсе вядзення гаспадарчай дзейнасці.

Нязначна зменшылася колькасць зваротаў, якія тычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады. Разам з тым, пытанне не страціла сваёй актуальнасці.

Усё больш нараканняў у насельніцтва выклікае работа аграпрамысловага комплексу. Сёлета колькасць зваротаў па данай тэме вырасла ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У Камітэце пастаянна дзейнічае “тэлефон даверу”, на які за згаданы час паступіла 80 званкоў. Па ўсіх пытаннях дадзены растлумачэнні або аказана практычная дапамога.

У першым паўгоддзі па зваротах, якія паступілі ў КДК, праведзена 20 праверак. Па іх выніках 25 службовых і 9 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 14 работнікаў — да дысцыплінарнай, узбуджана крымінальная справа.

У ЖКГ не без праблем

На чарговай калегіі КДК Брэсцкай вобласці разглядаліся вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праведзеных Камітэтам у адносінах арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці.

Сярод найбольш праблемных момантаў галіны па-ранейшаму застаюцца расходы невытворчага характару (у структуру ЖКГ уключаны больш за 30 няпрофільных аб’ектаў), неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, парушэнні пры ажыццяўленні дзяржзакупак. Патрабуюць карэкціроўкі нарматывы колькасці работнікаў і часу на выкананне работ.

Адна з праблем галіны — захаванне якасці работ пры капрамонце жылых дамоў. Інспекцыя дзяржбуднагляду па Брэсцкай вобласці за мінулы год выявіла 518 парушэнняў і дэфектаў, выдала 28 рэкамендацый і прадпісанняў, адмовіла ў выдачы заключэнняў па 17 аб’ектах. Актуальнай застаецца праблема захавання тэрмінаў капітальных рамонтаў.

Па выніках праведзеных у 2013-2014 гадах праверак прадпрыемстваў ЖКГ выяўлена завышэнне сабекошту жыллёва-камунальных паслуг на суму больш за 6 мільярдаў рублёў, неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці і грашовых сродкаў на суму 7 мільярдаў рублёў і 1 мільён долараў ЗША. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 юрыдычная асоба, 225 службовых асоб, 348 работнікаў прадпрыемстваў ЖКГ панеслі дысцыплінарную адказнасць, узбуджана 17 крымінальных спраў.

Калегіяй Камітэта органам дзяржкіравання і прадпрыемствам ЖКГ прадпісана прыняць рад канкрэтных мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці галіны.

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *