Хутка ў школу


Пакуль яшчэ на календары лета, і школьныя кабінеты і калідоры сустракаюць нязвыклай для іх цішынёй. Але, не паспееш азірнуцца, залівісты званок абвесціць 1 верасня. І калі для школьнікаў апошні месяц лета — выдатная магчымасць паўнацэнна адпачыць, то для іх бацькоў і педагогаў — час, напоўнены перадвераснёўскімі клопатамі. Для першых — як сабраць дзяцей у школу, каб былі апрануты і «аснашчаны» школьным інвентаром не горш за іншых. Для другіх — як арганізаваць вучобу так, каб яна была эфектыўнай і бяспечнай, у тым ліку — навесці апошнія штрыхі да партрэта гатоўнасці школ да новага навучальнага года.
На ўсе вашы пытанні наконт гатоўнасці школ, арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і летняга адпачынку дзяцей гатова адказаць начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Іванаўна ЮРЛЕВІЧ. Яна будзе госцем чарговай «прамой лініі «ЛВ» у чацвер, 29 ліпеня, з 11 да 12 гадзін. У гэты час пытанні можна задаць па тэлефоне 2-13-45.
Свае пытанні можна падаць і папярэдне — у панядзелак-сераду з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін, у чацвер — з 8 да 10 гадзін па тэлефоне 2-18-59 (аддзел адукацыі), 2-12-36 (рэдакцыя).
Справаздача з «прамой лініі» будзе надрукавана на старонках «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *