Назначаны на пасады ў Ляхавічах

Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, новыя кіраўнікі з’явіліся ў шэрагу структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзначаліла Святлана Канстанцінаўна ЯКУБОЎСКАЯ, якая раней працавала дырэктарам СШ № 2 г. Ляхавічы.

Начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама назначаны Леанід Іосіфавіч КАЛБАСА, які да гэтага ўзначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

З гэтага тыдня новы кіраўнік і ў Ляхавіцкай ПМК-17. На пасаду начальніка будаўнічай арганізацыі назначаны Аляксандр Мікалаевіч СТРАМАВУС, які раней працаваў тут жа галоўным інжынерам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *