Ахвяры агню і вады. Мінулыя выхадныя на Ляхавіччыне выдаліся трывожнымі.

Мінулыя выхадныя на Ляхавіччыне выдаліся трывожнымі.

Як расказала спецыяліст РАНС Ірына Тукай, апоўначы ў нядзелю ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне пра пажар на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Навасёлкі. Дом быў ахоплены агнём. Выратаваць 52-гадовага гаспадара выратавальнікі, на жаль, не змаглі. Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

У нядзелю трагедыя адбылася і на вадзе. Па інфармацыі намесніка начальніка райаддзела Следчага камітэта Аляксандра Траяноўскага, каля вёскі Галаўнінцы падчас купання патануў жыхар Ляхавіцкага раёна 1982 года нараджэння. Цела мужчыны вадалазы знайшлі на наступны дзень. Вядзецца праверка.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *