Утаймаванне агню


Утаймаванне агню, выратаванне людзей – справа жыцця пажарных, работнікаў МНС. Для іх увайсці ў полымя – гэта не гераізм, а звычайная работа. Дарэчы, у Міністэрстве надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь створаны і функцыянуюць 17 спецыяльных службаў, у тым ліку службы пажаратушэння і аварыйна-выратавальных работ, хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, інжынерных работ, вадалазная, медыцынская, выбухова-тэхнічная, авіяцыйная, пошукава-выратавальная, парашутна-дэсантная, пантонная, кіналагічная.
Што датычыць сённяшніх пажарных, то яны працягваюць выдатныя традыцыі сваіх папярэднікаў. У агні загартоўвалася іх воля і мужнасць, адточвалася майстэрства. Вынік паўсядзённай работы асабовага саставу Ляхавіцкага РАНС за першае паўгоддзе 2010 года – гэта 8 выратаваных чалавечых жыццяў, зберажоныя матэрыяльныя каштоўнасці на суму звыш 351,2 мільёнаў рублёў. Да таго ж, за гэты час былі ліквідаваны 26 пажараў, выратавана ад знішчэння агнём 42 пабудовы, 5 адзінак аўтатранспартнай тэхнікі і 15 тон кармоў. Выкананы мерапрыемствы па ўстаноўцы 1194 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, адрамантавана 50 печаў, заменена 77 участкаў электраправодкі ў домаўладаннях сацыяльна неўладкаваных грамадзян.

Галоўным фактарам заўсёды і ўсюды застаецца чалавек. Ад яго правільных і рашучых дзеянняў залежыць вынік справы. Сярод лепшых работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях начальнік каравула ПАВЧ № 1 Валерый Свянтэцкі, начальнік ПАВП № 11 Г. Чаранкевіч, начальнік ПАВП № 13 А. Баўтрукевіч, вадзіцель ПАВП № 11 В. Гатоўчыц, камандзір аддзялення ПАВП № 14 В. Кулак, камандзір аддзялення ПАВП № 12 Ю. Смаршчок, вадзіцель ПАВП № 13 А. Клячан і многія іншыя.

Асабовы састаў РАНС ганарыцца сваімі ветэранамі Уладзімірам Ганчуком, Канстанцінам Зелянеўскім, Вячаславам Русакевічам, Іванам Лойкам, Мікалаем Сасімчыкам, Ільёй Вашкевічам, Іосіфам Юрлевічам, якія добрасумленна служылі справе свайго жыцця. За-кладзеныя імі традыцыі сёння працягваюць маладыя, штодня даказваючы высокую вартасць беларускіх выратавальнікаў. Са святам, мужныя і надзейныя ўтаймавальнікі агню!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *