«Нагляд» у дзеянні ў Ляхавіцкім раёне

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 92 злачынствы, 26 з іх на рахунку раней судзімых асоб (на 10 працэнтаў менш, чым летась). Гэтай катэгорыяй грамадзян не ўчынена цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Не дапушчана асабліва небяспечных рэцыдываў, злачынстваў у складзе груп і ўчыненых непаўналетнімі, якія маюць судзімасць.

12 разоў паўторна пераступілі закон нецвярозыя грамадзяне, 20 – нідзе не працуючыя, двойчы на рэцыдыўнае злачынства пайшлі жанчыны.

З мэтай аздараўлення аператыўнай сітуацыі з 23 ліпеня па 1 жніўня ў Ляхавіцкім раёне праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Нагляд”, накіраваных на папярэджанне рэцыдыўных правапарушэнняў і злачынстваў. Пра факты антыграмадскіх паводзін раней судзімых асоб РАУС просіць паведамляць па тэлефоне 2-45-61 (ананімнасць гарантавана).

Аляксандр ЕРМАКОЎ,

начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *