Нашы камунальнікі працуюць. І перамагаюць


14 ліпеня 2010 года генеральнаму дырэктару БАУП “Упраўленне ЖКГ” Сяргею Лабанаву быў уручаны пераходны Сцяг за перамогу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь за 2009 год сярод упраўленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
Пераможцы спаборніцтваў вызначыліся на падставе аналізу выканання мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншых заданняў Урада Рэспублікі Беларусь па выніках 2009 года. Усяго было прааналізавана больш за 40 пазіцый, сярод якіх выкананне паказчыкаў па росту аб’ёмаў платных жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, дадатковых платных паслуг, зніжэнне затрат пры аказанні паслуг насельніцтву; выкананне паказчыка па энергазберажэнні, адзнака стану работы па рэалізацыі заяўнага прынцыпу “адно акно”, выкананне ўстаноўленых заданняў па рэалізацыі Дзяржаўных праграм развіцця Рэспублікі Беларусь, работа са зваротамі грамадзян і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *