І зноў успомнілі пра фестываль


Дзесяты міжнародны фестываль дзіцячай творчасці, які праходзіў у Клімавічах Магілёўскай вобласці, назваў сярод пераможцаў і юных мастакоў з Ляхавіччыны. Па вы-ніках 2 адборачных тураў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва” з усёй Брэстчыны вызначыліся навучэнцы студыі “Апалон”, якія падалі на суд прафесійнага журы 6 работ. 3 з іх удастоены Дыпломаў другой ступені. У малодшай узроставай групе адзначана работа Вячаслава Смірнова, у старэйшай – Алены Карпеня і Юліі Бурчыц. Гэта вялікі поспех таленавітых ляхавічан. Дастаткова сказаць, што на міжнародны фестываль былі дасланы работы мастакоў з 16 краін свету.
Рабяты з радасцю паклалі ў свае скарбонкі дасланыя ўзнагароды і зноў узяліся за пэндзлі: навокал столькі прыгажосці, якую хочацца адлюстраваць у фарбах…
Сяргей ЧАРАНОВІЧ,
кіраўнік студыі “Апалон”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *