Непрывабны гарадскі «пейзаж»

І праз год пасля абласных ”Дажынак” наш райцэнтр прадаўжае радаваць ляхавічан і гасцей чысцінёй, добраўпарадкаванасцю і ўтульнасцю. Пра гэта клапоцяцца камунальнікі, дарожнікі, работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, гаспадары прыватных сядзіб. Але, на жаль, не ўсе. Яўна не пра гаспадарскі падыход да тэрыторыі вакол гаражоў, размешчаных насупраць дома № 3 па вуліцы Мінскай, гавораць раскіданае смецце, горы пяску і камення, бур’ян і пустазелле ў рост чалавека… Жыльцам дома насупраць, якія і патэлефанавалі ў рэдакцыю, мала прыемнага штодня назіраць такі “пейзаж” (пацвярджэнне – на фота справа).

Пасля рамонту не пазнаць і гарадскую аўтастанцыю, і тэрыторыю вакол – стыльна, сучасна і эстэтычна. А вось дастаткова прайсці некалькі метраў у бок вуліцы Раганава — і трапляеш на месца для “пікнікоў”. Не зусім свядомыя грамадзяне тут пакідаюць пасля сябе смецце, пустыя бутэлькі, ПЭТ-посуд і іншыя адходы (фота знізу). Калі тут будзе парадак і хто яго навядзе?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *