Пра смецце ў розных ракурсах

Збор другаснай сыравіны – пытанне дзяржаўнай важнасці. Менавіта яно і стала асноўным на парадку дня чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ірына Грынялевіч праінфармавала аб выкананні даведзеных раёну заданняў па зборы другаснай сыравіны. Было адзначана, што сітуацыя з нарыхтоўкай палімераў стабільна паспяховая, а вось што датычыць макулатуры і шкла, даведзенае заданне выканана прыкладна на трэць. Пакуль на Ляхавіччыне працуе толькі адзін перасоўны пункт для збору другаснай сыравіны ў насельніцтва, людзі не заўсёды ведаюць пра месцы збору сыравіны і яе кошт. Наўрад ці запланаванае на верасень адкрыццё стацыянарнага пункта па прыёме другаснай сыравіны на гарадскім рынку зможа кардынальна вырашыць сітуацыю.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч, вырашэнне праблемнага пытання неабходна актывізаваць. У прыватнасці, камунгасу і райпо ў кароткі тэрмін даручана арганізаваць работу не менш як трох перасоўных пунктаў па прыёме другаснай сыравіны: у сельсаветах – правесці падворны абход, арганізаваць растлумачальныя сустрэчы з насельніцтвам. Прагучала прапанова аб правядзенні ў верасні месячніка па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў ва ўстановах адукацыі. А начальніку райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміру Пятроўскаму ўказана на неабходнасць больш якаснай і мэтанакіраванай работы па выяўленні фактаў ”экалагічнай” безгаспадарчасці.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *