Партфель для першакласніка і не толькі

Літаральна днямі прагучыць першавераснёўскі званок, які пакліча за парты тысячы школьнікаў. Да гэтай падзеі старанна рыхтуюцца ва ўсіх сем’ях, дзе ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту. Дзелавое і спартыўнае адзенне і абутак, партфелі і сшыткі, фарбы і альбомы, дзённікі, ручкі, алоўкі – гэтыя і мноства іншых рэчаў патрэбны кожнаму вучню. На жаль, ёсць такія сем’і, дзе з набыццём абновак да навучальнага года ўзнікаюць пэўныя праблемы. І, на шчасце, ёсць нераўнадушныя людзі, якія гатовы ім дапамагчы. Па ўсіх пытаннях аказання дапамогі маламаёмным сем’ям да навучальнага года можна звяртацца (тэлефанаваць) у адміністрацыі школ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *