У Ляхавіцкім раёне 30 жніўня школа паклікала хлопчыкаў і дзяўчынак на ўрачыстыя лінейкі

Адразу тры вучаніцы з адной сям’і – сям’і Толкач з Гаслаўшчыны – ідуць на ўрачыстую лінейку ў СШ № 1 г. Ляхавічы: старэйшая Наталля ў 11-ы клас, сярэдняя Насця ў 9-ы, малодшая Палінка – першакласніца.

Хаця новы навучальны год афіцыйна пачнецца 1 верасня, школа кліча хлопчыкаў і дзяўчынак на ўрачыстыя лінейкі ўжо сёння. Мора кветак – любімым настаўнікам, сонца дадаюць шчырыя ўсмешкі на тварах. Гатовы партфелі, форма. Дзень добры, школа!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *