“Ягадка да ягадкі – летні капітал”


У “Ляхавіцкім весніку” № 53 за 17 ліпеня быў змешчаны матэрыял аб нарыхтоўцы прадпрыемствамі райпо пладова-ягаднай прадукцыі. На жаль, на некаторыя пытанні рэдакцыя не змагла своечасова атрымаць каментарыі кіраўніцтва райпо. Пасля выхаду артыкула на яго адрэагаваў старшыня райспажыўсаюза Васілій Некрашэвіч, які паведаміў: “За час сезона нарыхтовак пладова-ягаднай прадукцыі нарыхтоўшчыкамі і магазінамі райпо нарыхтавана суніц садовых – 19,8 тон (з іх 4 тоны таварнай, якая была рэалізавана на рынках г. Ляхавічы і г. Баранавічы). На перапрацоўчы завод г. Пінска было адпраўлена 15,8 тон суніц. Нарыхтавана парэчак чырвоных 2,3 тоны, чорных – 1,7 тоны (адпраўлены на перапрацоўчыя заводы Баранавіч і Слоніма), чарніц – 10,2 тоны (праходзіць замарозку для далейшай рэалізацыі)”.
Васілій Некрашэвіч запэўніў, што нарыхтоўка пладова-ягаднай прадукцыі працягваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *