Картофель на любой вкус выращивают в СПК «Ляховичский»

Гэтая культура, бадай, стала брэндам сельгаскааператыва: шмат гадоў СВК “Ляхавіцкі” славіцца выдатнымі ўраджаямі бульбы. Тут вырошчваецца мноства сартоў, якія падбіраюцца не толькі па ўмовах раяніравання, але і па тэрмінах паспявання, спажывецкіх якасцях. “Уладар”, “брыз”, “скарлет”, “скарб”, “янка”, “лілея”… — кожны мае сваіх пакупнікоў, прыхільнікаў-спажыўцоў.

Звычайна бульбу вырошчваюць на мыслабажскіх, русінавіцкіх, рачканскіх землях, аднак, як расказаў намеснік старшыні сельгаскааператыва Іван Вітко, нават нельга вызначыць, дзе яна дае большыя ўраджаі. Пакуль што ў Мыслабажы сорт “уладар” дае пад 300 цэнтнераў з гектара, у Русінавічах такая ж ураджайнасць у “скарлет”. Калі пачнуць капаць у Рачканах, то, напэўна, бульбаводы і тут не будуць у пройгрышы.

Сёлета СВК “Ляхавіцкі” пад бульбу адвёў 175 гектараў. Пачалі ўборку з ранніх сартоў і “пад заказ”: штодзень у гаспадарку прыбываюць вялікагрузныя машыны, у тым ліку з Расіі, каб закупіць ляхавіцкую бульбу. Сярод кліентаў шмат мінулагодніх спажыўцоў, якія ўжо і не шукаюць іншых пастаўшчыкоў: іх задавальняюць і якасць бульбы, і кошт. Пакуль што выкапаны клубні з плошчы ў 30 гектараў. Работа набірае тэмпы — настаў час. Паступова будзе запаўняцца бульбасховішча, да позняй восені сельгаскааператыў будзе прадаваць клубні, у тым ліку і насельніцтву.

Іван Вітко перакананы, што сёлета, як і звычайна, бульба прынясе гаспадарцы добры прыбытак.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *