“Вышыня” на вышыні


17-18 ліпеня ў лясным масіве ля вёскі Мінічы прайшоў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі і навучэнцаў. Аматары турызму спрабавалі свае сілы і дэманстравалі навыкі ў 5 конкурсах.
У конкурсе быту і страў паходнай кухні перамагла каманда прадпрыемстваў грамадскага харчавання райпо. У тэхніцы пешаходнага турызму лепшай стала каманда райкама БРСМ “Надзея”. Першае ж агульнакаманднае месца і перамогу ў намінацыях “турыстычная эстафета”, “прывітанне”, “перацягванне каната” святкавала каманда “Вышыня” (райпо).
Пераможцы ўзнагароджаны турыстычнай амуніцыяй ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
Генадзій НОВІК,
галоўны суддзя
спаборніцтваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *