На раённае свята хлебаробаў паклікаў аграгарадок Русінавічы

ПАВАЖАНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з раённым святам дажынак.

Вынік вашай работы – гонар усяго раёна. У важкім беларускім караваі больш за 80 тысяч тон збожжа, сабранага з палёў Ляхавіччыны.

Адрасуем словы ўдзячнасці кожнаму, хто добрасумленна працаваў, рабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць шчодры ўраджай. Пашана ўсім працаўнікам хлебнай нівы, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.

Дзякуй за тое, што вы годна захоўваеце традыцыі беларускага хлебаробства. Вашы працавітасць, адданасць сваёй справе, беражлівае і руплівае гаспадаранне на роднай зямлі заслугоўваюць усеагульнай павагі і прызнання.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                 РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *