«Пажарная бяспека арганізацыі » дапаможа кіраўнікам у стварэнні эфектыўнай сістэмы супрацьпажарнага рэжыму

Кожны кіраўнік павінен ажыццяўляць на пастаяннай аснове неабходны комплекс мер па прадухіленні пажараў на аб’екце. Для гэтага неабходна ў дасканаласці валодаць ведамі па пажарнай бяспецы і выконваць супрацьпажарныя патрабаванні.

У дапамогу кіраўнікам распрацаваны практычны дапаможнік «Пажарная бяспека арганізацыі (прадпрыемства)», падрыхтаваны спецыялістамі Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС РБ у адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных МНС на 2014 год, зацверджаным Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Дадзены дапаможнік распрацаваны на аснове ППБ Беларусі 01-2014 «Правілы пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», зацверджаных пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2014 года № 3 і ўведзеных у дзеянне з 1 ліпеня бягучага года, іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі.

Дапаможнік закліканы дапамагчы кіраўнікам у стварэнні эфектыўнай сістэмы супрацьпажарнага рэжыму і арганізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб’екце. Ён у кароткай форме ўтрымлівае неабходную інфармацыю па прававым рэгуляванні арганізацыі сістэмы пажарнай бяспекі, арганізацыйна-тэхнічным мерапрыемствам (прызначэнне асоб, адказных за ПБ, падрыхтоўка інструкцыі па ПБ, арганізацыя навучання на аб’екце), супрацьпажарнай абароне (гаворка ідзе пра патрабаванні да месцаў курэння, зместу тэрыторыі і шляхоў эвакуацыі, правядзення агнявых і іншых прац павышанай небяспекі, даецца характарыстыка першасных сродкаў пажаратушэння, апісаны дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і інш.), агаворана адказнасць за парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў.

Службовыя асобы органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду таксама могуць даць кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях пажарнай бяспекі на аб’екце: патрабаваннях да абсталявання, выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, дадатковых эвакуацыйных выхадах і іншых пытаннях.

Павышэнне ведаў па пажарнай бяспецы – адзін з крокаў на шляху забеспячэння аб’ектовага супрацьпажарнага рэжыму, стварэння бяспечных умоў працы для рабочага персаналу.

Валерый РАВІНСКІ,

начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *